З пачатку года на Гарадзеншчыне распачалі 133 крымінальныя справы за псіхатропы
Паводле упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлем людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама, у 2013 годзе ў дачыненні навучэнцаў адукацыйных установаў Гарадзеншчыны распачата 20 крымінальных справаў за незаконны абарот наркотыкаў. У 14 выпадках справа тычылася спайсаў.
За мінулы год праваахоўнікі канфіскавалі больш за500 гсумясей для палення, за 3 месяцы гэтага – каля350 гпсіхатропных рэчываў і іх аналагаў.
Толькі ў двух гарадзенцаў летась канфіскавана каля320 гспайсаў, што больш чым у 10 разоў перавышае так званы буйны памер.
Не менш актыальнай для рэгіёна застаецца праблема ўжывання опію.
На ўліку ў нарколага знаходзяцца 1300 жыхароў Гродзенскай вобласці, каля 70% з іх ужываюць опій, які вырабляюць з насення маку. З пачатку года аддзелы унутраных справаў вобласці канфіскавалі ўжо больш за 15 тон насення маку.
Паводле belta.by
Здымак e1.ru