Аўгустоўскі канал – брама ў Еўропу?
Асноўнай мэтай афіцыйнага візіту з’яўляецца кантроль ходу рэалізацыі праекта “Невядомая Еўропа”, накіраванага на развіццё інфраструктуры польска-беларускага памежжа ў раёне Аўгустоўскага канала. Таксама прадстаўнік ЕС пазнаёміцца з рэалізацыяй праектаў у сферы транспамежнага супрацоўніцтва ў сферы турызма, аховы здароўя, па папярэджанні хімічных аварыяў, паляпшэнні экалагічнай бяспекі басейна ракі Нёман.
Беларусь у адпаведнасці з праектам “Невядомая Еўропа” атрымае 440 тысяч еўра. У Гродна ўжо адкрылі офіс праекта. А ў канцы ліпеня пачне працу інфармацыйна-турысцкі цэнтр, які будзе прапаноўваць інфармацыю пра турыстычныя магчымасці Аўгустоўскага канала і Гродзенскага раёна, у тым ліку і праз Інтэрнет.
На сёння больш за 100 чалавек прайшлі ў Польшчы навучанне ў сферы арганізацыі турызма, а яшчэ 40 чалавек навучаліся як інструктары-выратавальнікі. Нядаўна гродзенцы атрымалі 25 ровараў і хутка атрымаюць столькі ж байдарак.
Па словах Клаўдыі Фішэр, праект рэалізуецца ў тэрмін, усе ўмовы яго ажыццяўлення дакладна выконваюцца.
Паводле БЕЛТА
Здымак з крыніцы globus.tut.by