Гродзенскі махляр падмануў мясцовыя прадпрыемствы на 20 мільярдаў

|

Спачатку высветлілася, што ён вінаваты гродзенскаму прадпрыемству, якое займаецца рэалізацыяй прадукцыі для сельская гаспадаркі, 2 мільярды рублёў, паведамляе прэс-служба КДК.

Камітэт дзяржкантролю распачаў праверку і выявіў яшчэ некалькі фактаў махлярства.

Прадпрымальнік, злоўжываючы даверам службовых асобаў, атрымаў на прадпрыемствах Гродзенскай вобласці тавара-матэрыяльныя каштоўнасці на суму больш за 20 мільярдаў рублёў і не збіраўся іх аплочваць.

Махляр завалодаў партыяй табачных вырабаў, прадукцыяй прадпрыемстваў, што перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю.

 

Па чатырох фактах распачатыя 2 крымінальныя справы па ч.4 арт.209 (“махлярства, зробленае ў асабліва буйным памеры”) КК Беларусі.

Падазраваны ўжо меў праблемы з законам і быў асуджаны па ч.1 апт.243 (Ухіленне ад уплаты падаткаў, збораў).

 

Здымак banana.by