Сёння “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі
На сустрэчы будуць прадстаўлены пачаткоўцы каманды, а гэтак жа будуць абвешчаныя мэты сезона.
І яшчэ навіны ад клуба.
У паўфінале Кубка мы сустрэнемся з ФК “Мінск”. Матч пройдзе на полі суперніка 15 красавіка. У іншай пары сустрэнуцца футбалісты магілёўскага “Дняпра” і салігорскага “Шахцёра”. Фінал Кубка Беларусі пройдзе 3 мая на Барысаў-Арэне. Калі “Нёман” і “Шахцёр” праходзяць у фінал, то гарадзенская каманда аўтаматычна трапляе ў Лігу Еўропы, паколькі салігорская каманда – срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі мінулага года. А другое і трэцяе месца ў чэмпіянаце трапляюць пад разрад Лігі Еўропы. Але для гарадзенцаў ёсць стымул ўзяць i Кубак, бо “Нёман” у гэтым годзе адзначае 50 год.
Варта адзначыць што ў клубе адбыліся кадравыя змены. У арэнду аддадзены капітан леташняга дубля “Нёмана” Аляксандр Пазняк (ФК “Ліда”), Ягор Мацвееў (ФК “Граніт-Мікашэвічы”, які і ў мінулым сезоне) і Дзмітрый Алісейка (ФК “Слуцк”), які сыграў у мінулым сезоне 15 матчаў і аддаў адну дзейсную перадачу.
Нагадваем таксама, што адкрыццё Чэмпіянату Беларусі пройдзе 30 сакавіка на гарадзенскім стадыёне. У 16.00 “Нёман” будзе прымаць дэбютанта Вышэйшай Лігі – ФК “Слуцк”.