Грамадзянін Расіі спрабаваў вывезці ў Літву партыю кантрабанднага золата
Мужчына ехаў у Літву праз пункт пропуска “Каменны Лог”. Яго затрымалі Ашмянскія мытнікі.
Кантрабандыст абраў для перамяшчэння зялёны канал, пацьвердзіўшы, што тавара, які належыць дэклараваць, не мае.
Супрацоўнікі мытні вырашылі дагледзіць аўтамабіль і знайшлі ў ім схованкі.
Там знаходзіліся паліэтыленавыя пакункі з вырабамі з жоўтага металу 585 пробы і белага металу 925 пробы.
Нелегальны тавар вагой 40 кг накіравалі на экспертызу.
Паводле прэс-службы Ашмянскай мытні
Здымак img.meta.kz