Разам мы “Нёман”! Прайшла сустрэча футбалістаў з заўзятарамі
Гэтаксама клуб прадставіў каманду, а некалькімі гадзінамі раней у інтэрнэце з’явілася і афіцыйная заяўка “Нёмана” на 2014 год.
Як звычайна, на прэс-канферэнцыі быў актыўны галоўны трэнер “Нёмана” – Сяргей Вітальевіч Саладоўнікаў.
Як заўсёды, на сезон ставяцца максімальныя мэты і задачы. Галоўная мэта для клуба – Кубак Беларусі, з наступным выхадам у Лігу Еўропы, высокія месцы ў чэмпіянаце, а таксама прыцягненне заўзятараў на стадыён.
Разам з заўзятарамі, ветэраны “Нёмана” Раўнейка, Суліма, а таксама кіраўніцтва клуба ўспомнілі лепшыя гады каманды. І дамовіліся зрабіць усё, каб палепшыць тыя старыя вынікі.
Гэтак жа заўзятары пазнаёміліся з новым старшынёй клуба – Сяргеем Міхайлавічам Сахаревiчам, які ахвотна адказваў на ўсе пытанні. Заўзятары і кіраўніцтва клуба прыйшлі да агульнага меркавання, што збірацца трэба часцей. У выніку, пасля кожнага круга каманда будзе праводзіць сустрэчу з заўзятарамі.
Як гульцы так і заўзятары былі ў добрым настроі, ужо ў канцы сустрэчы пажадалі адзін аднаму поспеху i паабяцалі старацца адзін для аднаго. Выніковы лозунг сустрэчы – “Разам мы НЁМАН!”.
Пасля сустрэчы кожны жадаючы мог сфатаграфавацца з футбалістамі “Нёмана” і ўзяць аўтограф.
А мы нагадваем, што першы матч у чэмпіянаце гарадзенцы правядуць ужо ў гэтую нядзелю. У 16.00 “Нёман” у першым туры будзе прымаць дэбютанта Вышэйшай Лігі – ФК “Слуцк”. Усе на футбол, падтрымліваць родны клуб, бо разам мы Нёман!
Здымкі Яраслава Ванюкевіча