У першых матчах фіналу “Нёман” і “Юнацтва” абмяняліся перамогамі
У суботу цалкам запоўнены лядовы чакаў бітвы і ўпэўненай чэмпіёнскай гульні ад гаспадароў. Але ўбачыць яе не ўдалося. Ужо ў першым перыядзе “Нёман” прайграваў 0:3. Пасля перапынку падапечныя Сяргея Пушкова адумаліся і зразумелі, што гуляюць дома. Але двух закінутых шайбаў у другім перыдзе не хапіла. “Юнацтва” ў апошняй дваццаціхвілінцы зрабіла лік 2:4, які і стаў выніковым.
“Нёман” – “Юнацтва” – 2:4 (0:3, 2:0, 0:1)
Шайбы закінулі:
0:1 – Аляксандр Абакунчык (Арцём Волкаў, Валянцін Эберт) 3:17
0:2 – Арцём Волкаў (Аляксандр Абакунчык, Ігар Каваленя) 7:14
0:3 – Алег Шафарэнка (Павел Развадоўскі, Аляксандр Абакунчык) 16:57
1:3 – Яраслаў Крыстэк (Вячаслаў Лісічкін) 27:30
2:3 – Яраслаў Крыстэк (Сяргей Маляўка) 36:42
2:4 – Сяргей Шэлег (большасць) (Віктар Туркін, Валянцін Эберт) 42:19
Пасля першага матчу Сяргей Пушкоў:
“Абедзве каманды гулялі на добрых хуткасцях. Але пасля няўдалага пачатку, калі мы прайгравалі з лікам 0:3, цяжка было адыграцца, гуляючы супраць такой каманды як “Юнацтва”. У другім перыядзе мы нядрэнна дадалі, аднак зраўняць лік нам усё ж не ўдалося. Магчыма, адбілася паўза на нашай гульні. “Юнацтва” усё ж знаходзілася ў гульнявым тонусе. Думаю, яны нас выдатна злавілі на контратаках. Віншую “Юнацтва” з перамогай. Плэй-оф толькі пачынаецца”.
Галоўны трэнер “Нёмана” меў рацыю, сказаўшы, што плэй-оф толькі пачынаецца. Ужо ў другім матчы фіналу хакеісты “Нёмана” далі бой мінчанам, заслужана зраўняўшы лік у серыі. Разабраўшы ўсе памылкі суботняга матчу, “Нёман” выправіліся і абыграў “Юнацтва” з лікам 3:2.
“Нёман” – “Юнацтва” – 3:2 (1:0, 1:0, 1:2)
Шайбы закідвалі:
1:0 Сяргей Капылец (Павел Баярчук, Вячаслаў Лісічкін) 5:48
2:0 Яраслаў Крыстэк (Андрэй Коршунаў) 37:46
2:1 Алег Цімчанка (большасць 2) (Канстанцін Дурноў, Аляксандр Сырэй ) 48:30
3:1 Павел Баярчук (Віктар Андрушчанка) 51:07
3:2 Максім Слыш (Алег Шафарэнка, Аляксандр Сырэй) 58:35
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
“Сёння быў сапраўды добры хакей. Мы дамагліся перамогі дзякуючы стабільнай гульні ў абароне і рэалізацыі галявых момантаў. Думаю, што гледачам матч спадабаўся”.
Наступныя гульні пройдуць у Мінску 2 і 3 красавіка. Матчы будуць праходзіць у Чыжоўка-Арэне, куды будзе вольны ўваход.
Здымкі hcneman.by