Пра вясну і каханне. Жанна Капуснікава ладзіць першую выставу ў Гродне
Вясна. Сонца. Матылькі. Пчолы. Чмялі. Кветкі. Дрэвы ў трусіках. Каханне. Натхненне. Апыленне …
Гэта першая выстава Жанны Капуснікавай ў Гродне.
На ёй прадстаўлена каля тузіна жывапісных працаў розных гадоў,
якія ўмоўна можна аб’яднаць назвай “Апыленне”, бо ўсе яны напісаны з натхненнем, любоўю і пра каханне.
Тры з іх раней не экспанаваліся.
Жанна Капуснікава нарадзілася і жыве ў Мінску, скончыла Мастацкую вучэльню iмя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў.
Сябра cаюза мастакоў і cаюза дызайнераў Беларусi.
Адкрыццё выставы адбудзецца а 18-ай гадзіне 3 красавіка.
Здымак artgallery.by