Алесь Смалянчук правядзе ў Гродне семінар па вуснай гісторыі

|

Сустрэча будзе прысвечана прынцыпам і асаблівасцям збору вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці выкарыстання відэа- і аўдыёзапісаў інтэрв’ю сведкаў часу на школьных занятках (кожны ўдзельнік атрымае дыск з метадычнымі напрацоўкамі).

Акрамя таго, удзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі апрацоўкі і архівізацыі вусных успамінаў.

Семінар правядуць вядомыя гісторыкі: Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук і Вольга Іванова, кандыдат гістарычных навук, архівіст.

Падрабязнасці тут.

 

Здымак istpravda.ru