Заўтра ў Брыгіцкім касцёле пройдзе Крыжовы шлях з Данутай Бічэль

Асобныя часткі будзе чытаць сама аўтарка, а таксама каталіцкая моладзь Гродна.

 

Твор быў апублікаваны ў 2009 годзе ў часопісе “Наша вера”, яго можна прачытаць тут.

 

Крыжовы шлях пройдзе ў сераду 2 красавіка, у 20.00 у Касцёле касцёле імя Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (Брыгіцкім), па вул. Маладзёжнай, 2.

 

Крыжовы шлях – адмысловая малітва на час Вялікага посту, у якой вернікі разважаюць пакутлівы шлях Хрыста на Галгофу. Малітва падзелена на 14 прыпынкаў, паміж якімі вернікі спяваюць.