Група гродзенскіх наркагандляроў за год зарабіла некалькі мільярдаў рублёў

|

Аналітычная праца дала вынікі: спецыялісты выкрылі механізм функцыянавання злачыннай групы і яе канкрэтных удзельнікаў, больш за 10 крымінальных справаў па фактах збыту наркотыкаў аб’яднаныя ў адну, паведамляе БелТА.

Падазраваныя дзейнічалі вельмі асцярожна.

Кліентаў шукалі праз Інтэрнэт, усе продажы рабіліся праз безнаяўны разлік.

Затрымалі іх дзякуючы супрацы упраўлення наркакантролю УУС Гродзенскага аблвыканкама і Упраўлення Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці.

 

У жытле затрыманых прайшлі вобшукі, накладзены арышт на буйную суму грошай, 5 аўтамабіляў і электронныя рахункі. На допытах высвятлілася месцазнаходжанне схованак, дзе знайшлі больш за 3 кг гатовых да ўжывання забароненых рэчываў, а таксама складнікі для вырабу аналагічных псіхатропаў.

 

Здымак moscow-point.ru