Другі дзіцёнак у Чарнуша і Гольфы
Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка звярынца Наталлі Скарабагатавай, пакуль вызначыць пол навароджанага немагчыма, таму што маці нікога не дапускае да дзіцёнка. Яна сама яго абагравае і корміць малаком. Тыдні праз два маленькаму пачнуць даваць вотрубі, авёс, траву. Зімой дададуць моркву, капусту, бульбу.
Гэта ўжо другое зверанятка дарослай пары хатніх якаў Чарныша і Гольфы, якіх прывезлі ў Гродна з Краснаярска 6 гадоў таму. Першы нарадзіўся ў мінулым годзе.
Дарослыя які нават ва ўмовах няволі набіраюць вагу амаль да 1000 кілаграмаў.
Паводле БЕЛТА