Каля Румлёўскага мосту невядомы напаў на дзяўчынку
Першы выпадак здарыўся позна ўвечары, калі дзяўчынка адна праз мост вярталася з супермаркету.
31 сакавіка ўсё здарылася ў 16.30-17 гадзін, калі школьніца ішла па пр-це Кляцкова з боку сабора, піша tut.by.
Як паведаміў намеснік начальніка РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна Аляксандр Траско, мужчына 23-26 гадоў падыйшоў да дзяўчынкі, закрыў ёй рот рукой і паваліў на зямлю. Школьніцы, якая займаецца спортам і мае добрую фізічную падрыхтоўку, пашчасціла вырвацца. Нападнік збег.
Міліцыя пакуль не можа сказаць, ці звязаныя абодва выпадкі.
Супадае ўзрост злачынца і аб’ект пераследавання.
Па нападзе 31 сакавіка вядзецца праверка, міліцыя шукае сведкаў, крымінальная справа пакуль не распачатая.
Здымак vgr.by