Прадпрымальнікі, інвестары і эксперты збяруцца на гарадзенскім ІнвестУікэндзе

|

Прызавы фонд – 12 мільёнаў рублёў. Пераможцаў вызначыць каманда экспертаў і інвестараў.

 

ІнвестУікэнд – добрая магчымасць для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў атрымаць кансультацыі і парады спецыялістаў, знайсці аднадумцаў, партнёраў і кліентаў. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайте investweekend.by.

 

У праграме пятага ІнвестУікэнда – прэзентацыі бізнес-праектаў, іх экспертыза, дапрацоўка, семінары і майстар-класы: “Гейміфікацыя ў бізнесе”, “Юрыдычныя пытанні адкрыцця кампаніі”, “Як сэканоміць на паліграфіі”, “Як зрабіць якасную прэзентацыю”.

 

Мерапрыемства ладзіць абласная установа фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

 

ІнвестУікэнд пройдзе па адрасе: Гродна, Горкага, 95 (факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы).