Як ідзе аднаўленне Касцёльнай вежы ў Наваградку – фота
Касцёльную вежу, якая апошнія гады была ў аварыйным стане, дабудоўваюць з сучасных матэрыялаў і з дапамогай адмысловых металічных канструкцый спрабуюць не дапусціць яе абвалу. Працы ўключаюць у сябе кансервацыю і частковае аднаўленне сцен Касцёльнай вежы і Шчытоўкі. Мэта рэстаўратараў – толькі закансерваваць парэшткі, не дабудоўваючы лішняга. Працы маюць скончыцца ў жніўні 2014 года.
Год таму для ўмацавання схілу, які спаўзае, на глыбіню 18 метраў было закладзена свайнае поле вакол Касцёльнай вежы.
Сёння ўваход на замак забаронены. Фотаздымкамі з месца падзяліўся сябар “Твайго стылю” Аляксандр Быстрык.
Металічная канструкцыя прымацоўвае старыя сцены да новых.
Новую частку мура будуюць з двух гатункаў цэглы. Першая – звычайная, ужываецца ўсярэдзіне кладкі, другая – рэстаўрацыйная, якую адмыслова замаўлялі ў цагельні.
Здымкі Арцёма Быстрыка