Ахвяры спёкі і алкаголю

|

Мужчыны ва ўзросце ад 28 да 55 год загінулі, купаючыся ў вадаёмах Гродзенскага, Слонімскага, Карэліцкага раёна. Усе яны палезлі ў ваду нецвярозымі.

З пачатку года на Гродзеншчыне патанула 35 чалавек, 5 з якіх – дзеці. 19 чалавек паспелі выратаваць.

25 ахвяр вады знаходзіліся ў нецвярозым стане, шасцёра загінулі з-за прыступу хваробы. Чатыры дзіцяці патанулі з-за таго, што іх пакінулі ля вады без нагляду.

За аналагічны перыяд мінулага году ў Гродзенскай вобласці патанулі 49 чалавек.

Паводле БЕЛТА