На Вялікдзень у Гродне пацяплее да +22°С
Камфортнае надвор’е чакаецца ўжо 18 красавіка.
Будзе воблачна з праясненнямі, днём магчымы кароткачасовы дождж, тэмпература паветра ў Гродне +14…+16ºС.
У суботу, 19 красавіка – пераменная воблачнасць без істотных ападкаў.
Вецер усходні 5-10 м/с, днём па поўдню Гарадзеншчыны парывы да 15-18 м/с.
Уначы +6…+11°С, днём +17…+22°С.
20 красавіка характар надвор’я не зменіцца.
Пераважна без ападкаў (па поўдні магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы). Вецер усходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, днём +17…+22°С.
Здымак yamira-mir.blogspot.com