Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 19-20 красавіка

|

Сустрэча з рэжысёрам фільма “Бабруйск-Дакар”

Калі: 18 красавіка, 16.00

Аляксандр Дзебалюк, рэжысёр камедыйнай стужкі “Бабруйск – Дакар”, якую ён называе “хуліганскай меладрамай”, прыедзе ў Гродна разам з творчай групай фільма. На гэтым тыдні стужка выходзіць на гарадзенскія экраны. Сустрэча адбудзецца ў межах паказу фільма.

Дзе: кінатэатр “Чырвоная зорка”

За колькі: 17 000

 

Паказ сацыяльнага дакументальнага фільма “Блеф, или С Новым годом”

Калі: 18 красавіка, пятніца, 18.00

Стужкая прысвечаная сіротам у Расіі, паказвае ўсе складанасці функцыянавання сістэмы дзяржаўнай апекі ў краіне. У праглядзе і абмеркаванні будуць удзельнічаць псіхолаг і валанцёр С.І.Бяляўская, валанцёры грамадскіх ініцыятыў “Хто, калі не мы” і “Ружовы слон”.

Дзе: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: 30 000 (папярэдняя рэгістрацыя)

 

Кінаноч з фільмамі Эміра Кустурыцы

Калі: 18 красавіка, пятніца, 21.00

У праграме як старыя стужкі знакамітага рэжысёра “Чорная котка, белы кот” і “Андэграўнд”, гэтак і больш сучасны “Запавет”.

Дзе: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв або 80 000 за тры фільмы

 

Канцэрт Цімафея Яравікова (“Сердце дурака”)

Калі: 18 красавіка, пятніца, 19.00

Unplugged лідара магілёўскага рок-гурта “Сердце Дурака” Цімафея Яравікова. Выступіць таксама гродзенскі гурт “Чевенгур” і Валімір О. (група “Планета Всех”, Вілейка).

Дзе: рэстаран “Тапаз”, вул. Гагарына, 41

За колькі: чэк-бар 50 000

 

Ноч кіно ў “Чырвонай зорцы”

Калі: 18 і 19 красавіка, 23.30-3.15

Будуць паказаныя стужкі “Хуткі “Масква-Расія”” і “Бабруйск – Дакар”

Дзе: кінатэатр “Чырвоная зорка”

За колькі: 70 000, 80 000, 100 000

 

V ІнвестУікэнд

Калі: 19 красавіка, субота, 9.00

ІнвестУікэнд – добрая магчымасць для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў атрымаць кансультацыі і парады спецыялістаў, знайсці аднадумцаў, партнёраў і кліентаў.

Прызавы фонд – 12 мільёнаў рублёў. Пераможцаў вызначыць каманда экспертаў і інвестараў.

Дзе: Факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы, вул. Горкага, 95

За колькі: за так

  

Гарадскі велапрабег

Калі: 19 красавіка, субота, 12.00

“ВелаГродна” адкрывае роварны сезон. Маршрут руху: пл. Савецкая – вул. Савецкая – пл. Леніна – пл. Тызенгаўза – вул. Горкага – БЛК (фініш).

Дзе: плошча Савецкая

За колькі: за так

 

Прэзентацыя новага нумару часопіса “LO_ok”

Калі: 19 красавіка, субота, 18.00

Гэтым разам прэзентацыя будзе складацца з дзвюх частак: уласна прадстаўлення нумару і afterparty ў бары, дзе будзе граць trip-hop, dubstep і іншая электроншчына.

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1 і бар “Сіці”, вул. Тэльмана, 4

За колькі: 20 000 у антыкафэ, за так – у бары.

 

Паказы анімацый фестывалю O!PLA

Калі: 19 красавіка, 18.00

Лепшыя працы Агульнапольскага фестывалю польскай анімацыі O!PLA пакажуць у Гродне. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя тут.

Дзе: рэстаран “Тапаз”, вул. Гагарына, 41

За колькі: 35 000

 

Апошняя паці ў “Стопе”

Калі: 19 красавіка, субота, 21.00

Легендарная гарадзенская дыскатэка “Stop Line” зачыняецца і ў суботу там пройдзе апошняя вечарына, на якой будуць працаваць дзве залы. Пасля чаго зачыніцца вялікая зала, а 27 красавіка – дыскатэка цалкам спыніць існаванне.

Дзе: Stop Line, вул. Урублеўскага, 1а

За колькі: 30 000

 

Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Мазгаломы”

Калі: 20 красавіка, нядзеля, 18.00

Камандная гульня ў стылі “Што? Дзе? Калі?” з музычнымі і відэазаданнямі, барам і прызамі. Каманды 3-4 чалавекі. Рэгістрацыя тут: vk.com/turan_game

Дзе: рэстаран “Туран”, пр-т Кляцкова, 15а

За колькі: 20 000 ад чалавека