Pet Nihil ладзіць вялікі канцэрт-прэзентацыю альбома
Пасля амаль чатырохгадовага перапынку punk/hardcore гурт Pet Nihil выступіць у родным горадзе з прэзентацыяй новага альбома “Spit”. Наведнікаў чакаюць як песні з новай кружэлкі, гэтак і старыя кампазіцыі.
Гарадзенцаў падтрымаюць адметныя на беларускай альтэрнатыўнай сцэне калектывы: ethno progressive rock гурт Re1ikt з Мінска і experimental rock гурт Ściana з Брэста.
Пачатак канцэрта ў 18.00, цана білетаў 50 000 (у дзень канцэрта – 60 000).