У Гродне за адну ноч знеслі камяніцу ХІХ ст.

| Без катэгорыі

Гарадскія ўлады загадзя папярэджвалі пра тое, што рух на гэтым адрэзку вуліцы Маркса ноччу будзе абмежаваны. Працы вяліся з 21.00 да 3.00.

Будынак па вуліцы Маркса, 22 выведзены з жылога фонду з 2006 года – з таго часу не выкарыстоўваўся і паступова разбураўся. Сённяшні яго ўладальнік – РУП “Гроднаэнерга” – маючы дазвол рады пры Мінкульце, у канцы мінулага года выступіў з прапановай паэтапна разабраць аварыйны дом, пасля чаго адбудаваць.

 

Сам будынак, вядомы як “дом Бартноўскага”, пабудаваны каля 1870 (магчыма, паміж 1870 і 1885 гг.), быў раней двухпавярховым з мансардай, але ў выніку капітальнай перабудовы 1972 г. ён ператварыўся ў трохпавярховы куб і страціў адметныя рысы.

 

Здымкі s13.ru