Няўступліваe “Тарпеда-БелАЗ” вязе з Гродна ачко

|

Першы тайм прайшоў пры роўнай барацьбе абедзвюх каманд. Але варта адзначыць, што пачатак застаўся за гарадзенцамі, вось толькі ўстаноўку хуткага гола выканаць не ўдалося. Самы небяспечны момант быў у Лягчылінa, пасля ўдару Анюкевiча, Аляксей спрабаваў пераправіць мяч у вароты Хамутоўскага, але са зручнай пазіцыі паўабаронца “Нёмана” не трапіў у вароты.

 

Другая саракапяціхвілінка прайшла больш актыўна чым першая. Пабольш нападаў і ўдараў, вось толькі доўгачаканых галоў заўзятары так і не ўбачылi. Выніковы лік сустрэчы 0:0. “Нёман” набірае ачко, i  пасля пяці тураў у каманды толькі чатыры ачкі ў актыве.

 

Сяргей Саладоўнікаў:

“Добры футбол, мне спадабаўся. Дзве каманды імкнуліся дзейнічаць з думкай, гуляць на атаку, бо такі футбол падабаецца заўзятарам. Ну а вынік абумовіў тую акалічнасць, што сёння абаронцы каманд гулялі лепш за нападнікаў. Думаю, вынік справядлівы – ні адна з каманд сёння не найгралa на перамогу”.

 

“Жоўта-зялёныя” не могуць трапіць у вароты суперніка ў трэцім хатнім матчы чэмпіянату запар… Cумна, але ёсць і свае плюсы, наступны матч гaрaдзенскай каманды гэта фінал Кубка, які адбудзецца 3 траўня на новым стадыёне ў Барысаве. Tак што ўсе на выезд – за доўгачаканым кубкам!

 

Здымак Волі Трафімовіч