Скідзель стаў горадам-спадарожнікам Гродна

|

Ад наданні такога статусу павінны хадайнічаць аблвыканкамы, пасля чаго Савет міністраў перадае прапановы на разгляд прэзідэнту. Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў таксама зацвярджае кіраўнік дзяржавы.

 

Указ прэзідэнта надаў Скідзелю статус горада-спадарожніка Гродна, спадарожнікам Брэста стала Жабінка. У Мінска з’явілася шэсць спадарожнікаў: Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і г.п. Рудзенск.

 

Указ пра гарады-спадарожнікі рэгламентуе пытанні будаўніцтва жылля (шмат- і аднакватэрнага) ў гэтых гарадах, прадугледжвае распрацоўку канцэпцыі развіцця горада-спадарожніка ў складзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай вобласці.

 

Такім чынам, асобы, што патрабуюць паляпшэння жыллёвых умоваў, могуць у перспектыве атрымаць кватэры ў дамах, пабудаваных па дзяржзамове ў Скідзелі. Горад адпавядае патрабаванням указу адносна транспартнай інфраструктуры, знаходзіцца каля 35 км ад Гродна.

 

Пра тое, што Скідзель стане горадам-спадарожнікам, стала вядома год таму з указа кіраўніка дзяржавы № 246 ад 30 мая 2013. У ім рэгламентуюцца катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготнага крэдыту на жыллё. Адно з новаўвядзенняў таго ўказу заключалася ў тым, што льготы будуць распаўсюджаныя на грамадзян, якія будуюць жыллё ў гарадах-спадарожніках.

 

Здымак tomkad.livejournal.com