У Гродне пройдзе круглы стол па малым памежным руху з удзелам Генеральнага консула Польшчы

|

Удзел у сустрэчы возьме генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч. Пра гэта з ім дамовіліся арганізатары круглага стала – прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Гарадзенскай вобласці. Два гады таму яны распачалі кампанію “За малы памежны рух” – тэма актуальная да сёння, бо рэалізацыі дамовы аб вязвізавым руху на памежных тэрыторыях ужо не першы год чакаюць як палякі, гэтак і беларусы. Аднак беларускія ўлады зацягваюць увядзенне пагаднення ў жыццё.

 

Круглы стол пройдзе 21 мая, пачатак у 18.00

Месца: вул. Будзёнага, 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку)

 

Здымак Agnieszka Sadowska, Agencja Gazeta