З’явілася праграма фестывалю журналістыкі “Твой стыль”
Госці фестывалю пабачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BY NOW, сустрэнуцца з жывымі класікамі беларускай дакументалістыкі Галінай Адамовіч і Віктарам Дашуком, пройдуцца ў экскурсіі па “журналісцкай Гародні”, змогуць пагуляць у настольныя гульні і паўдзельнічаць у карысных майстар-класах.
Вядучыя майстар-класаў – лепшыя журналісты-прафесіяналы з Беларусі і суседніх краін. Нашымі экспертамі ў гэтым годзе будуць: Яўген Валошын (журналіст Еўрарадыё), расійска-украінскі медыя-эксперт Дзмітрый Сурнін (да 2012 – рэдактар маскоўскай газеты “Мой раён”), шэф-рэдактар Forbes Russia Online Аляксандр Багамолаў, Вольга Тамашэўская (піяр-мэнэджар Бізнес-школы ІПМ, журналістка з 20-гадовым стажам), дызайнер інфаграфікі TUT.BY Вадзім Шмыгаў і іншыя – поўны спіс з інфармацыяй пра экспертаў глядзі на сайце фестывалю.
Гэтаксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў ФотаБатлу і конкурсу для маладых журналістаў.
Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла і Алены Аракелянаў – блюз, фанк і джаз па-беларуску і па-англійску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.
Поўную праграму глядзіце ніжэй, а таксама на сайце фестывалю 3sektar.by/fest2014