Музыка гарадзенскіх вуліц: Павел Фахртдзінаў з песняй пра гародніну
Павел Фахртдзінаў (Масква, Расія), “Гародніна”.
Запіс зроблены на вул. Ажэшкі, ля галоўнага корпуса Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 18 траўня 2014.
Ёсць таксама чорна-белая версія відэа:
***
“Музыка гарадзенскіх вуліц” гэта музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на вуліцах Гродна.
Стваральнікі праекта любяць свой горад і якасную жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарскую песню, этніку – усе стылі добрыя, калі іх выконвае добры музыка. У відэароліках, якія здымаюцца ў розных месцах Гродна, сваю творчасць прадстаўляюць як мясцовыя музыкі, гэтак і госці горада, якія прыязджаюць да нас з канцэртамі.
Праект мае ўласны сайт (на беларускай, рускай і англійскай мовах), канал на YouTube, старонкі ў Facebook і vk.com.
Яго стваральнікі: ідэйны натхняльнік і каардынатар Павел Салаўёў, аператар і мантажыст Андрэй Ломаў і рэдактар “Твайго стылю” Аляксей Шота. Дызайн адмыслова для праекта распрацаваў Ігар Адасік.
***
Папярэднія відэа праекта:
Цімафей Яравікоў – “Доброй дороги”