З’явіўся новы аўтобусны маршрут Гродна-Сувалкі, які паедзе праз Друскенікі

|

На рэйсе будзе працаваць бус Mercedes Sprinter разлічаны на 14 пасажыраў. Рэйс у Сувалкі будзе адпраўляцца з Гродна па суботах і нядзелях у 10.40, а вяртацца ў Гродна ў 23.50. У Аўгустоў бус паедзе па суботах у 17.00.

Білеты ўжо ёсць у продажы: да Друскенік – 50 000, да Сувалак – 99 000, у два бакі – 175 000.

 

Пра намер наладзіць аўтобуснае спалучэнне паміж Гродна, Сувалкамі і Аўгустовам праз тэрыторыю Літвы “Інтакс” паведамляў яшчэ вясной 2013 года. Цяпер ідэю ўдалося ажыццявіць.