Роварны марафон “Суседзі 2014” збірае ўдзельнікаў і валанцёраў

|

Траса марафона яшчэ распрацоўваецца. Як і раней, на выбар будуць тры трасы: марафон (70 км), паўмарафон (35 км) і міні-марафон (10 км). Пераможцы ў кожнай за 32 (!) узроставых катэгорый атрымаюць прызы. Для дзяцей да шасці год будзе арганізаваны адмысловы заезд у базавым лагеры, ля шлюзу Дамброўка. Дабрацца з Гродна на старт і вярнуцца можна будзе дзякуючы адмысловым аўтобусам.

 

Папярэдне зарэгістравацца на ўдзел у марафоне можна анлайн. Рэгістрацыя адкрытая да 18 ліпеня.

 

Таксама арганізатары працягваюць пошук валанёраў, якія маглі б дапамагчы ў правядзенні імпрэзы. Паўнагадовыя асобы, якія маюць вольны дзень 19 ліпеня, могуць дасылаць свае дадзеныя (прозвішча, імя, год нараджэння і кантактны нумар тэлефона) на пошту moonside@tut.by. Арганізацыйны сход валанцёраў адбудзецца прыкладна за тыдзень да марафона.

 

Пра самы першы марафон “Суседзі”, які прайшоў у 2011 годзе, можна пачытаць тут і тут.