Куды схадзіць у Гродне 27-29 чэрвеня
Выстава дыназаўраў
Калі: 27 чэрвеня – 3 жніўня, 10.00 – 19.00
У экспазіцыі 11 макетаў дыназаўраў Юрскага перыяду, у тым ліку вялікі тыраназаўр Рэкс.
Дзе: Гарадзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
За колькі: 25 000 (дзеці), 30 000 (дарослыя)
Адкрыццё VIP-залы ў кінатэатры “Кастрычнік”
Калі: 27 чэрвеня, 18.00
У “Кастрычнік” вяртаецца трэцяя кіназала, у якой пасля рамонту з’явіліся выгодныя канапы са столікамі, а таксама магчымасць замаўляць ежу і напоі наўпрост у залу.
Дзе: Кінатэатр “Кастрычнік”, вул. Паповіча, 3
За колькі: 70 000
Фестываль “Кинемо”
Калі: 27, 28 і 29 чэрвеня, 21.30
Маленькі фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі пройдзе ў Гродне. У праграме фільмы першай паловы мінулага стагоддзя, фонам для якіх будзе жывая музыка ў выкананні вядомых гарадзенскіх і мінскіх музыкаў: гуртоў “Раса Мечтателей” і Pafnutiy’s Dreams, а таксама піяністкі Кацярыны Матох.
Дзе: унутраны дворык Музея гісторыі рэлігіі
За колькі: 30 000
Начная гульнятэка настольных гульняў ад клуба “Партал”
Калі: 27 чэрвеня, 20.00-3.00
На традыцыйнай гульнятэцы прадстаўлены каля 40 розных гульняў. Гэтым разам чакаецца прэзентацыя новага дадатку да гульні “Бэнг!”.
Дзе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96, падвал (падрабязнасці ў VK)
За колькі: 40 000
Аўтакіно на Юбілейным возеры
Калі: 27-29 чэрвеня, 22.30
Кожны год летам у выходныя на возеры Юбілейным ля Гродна працуе аўтакінатэатр. У праграме розныя забаўляльныя стужкі: баевікі, камедыі, трылеры і фільмы жахаў.
Гэтым разам у праграме дастаткова старыя фільмы на аўта- і мота-тэматыку: “Рэальныя кабаны”, “Стрытрэйсеры” і “Крутящий момент”.
Таксама ў суботу 28 чэрвеня ў 22.00 пройдзе дэгустацыя піцы.
Дзе: возера Юбілейнае
За колькі: 40 000
Фестываль Grodno Jazz 2014
Калі: 28 чэрвеня, 19.30, 29 чэрвеня, 16.00
Двухдзённы міжнародны фестываль штогод збірае ля Новага замку аматараў добрай музыкі. Сёлета ў праграме першага дня варта адзначыць польскі калектыў Piotr Baron Quintet. На другі дзень варта звярнуць увагу на шэраг мінскіх гасцей: Пётр Клюеў & City Jazz Quartet, Barillaz band і Apple Tea.
Дзе: ля Новага замку
За колькі: 120 000 (адзін дзень), 180 000 (два дні), у папярэднім продажы – 100 000 за адзін дзень
Канцэрт Beach Boogie Band
Калі: 28 чэрвеня, 21.00
Рок-н-рольная каманда пад кіраўніцтва харызматычнага Сашы Гайваронскага апошнім часам актывізавала канцэртную дзейнасць. “Трудно сказать, что и для кого будем играть, но будем”, – напісаў тыдзень таму Аляксандр у Вконтакте. Наколькі нам вядома, слухачы пачуюць каверы на хіты расійскага і заходняга року.
Дзе: рэстаран “Тапаз”, вул. Гагарына, 41
За колькі:
Начны велапабег
Калі: 28 чэрвеня, 22.30
Папулярнае ў Мінску роварнае мерапрыемства “Ночной велопобег” пройдзе таксама ў Гродне. “Велопобег” гэта акцыя, якая звычайна збірае некалькі дзясяткаў аматараў ровараў, якія катаюцца разам па начных вуліцах з музыкай, знаёмяцца і добра праводзяць час.
У Гродне прапануецца траса даўжынёй 12 км, фініш – у лесе, ля Нёмана, дзе пройдзе afterparty ля вогнішча.
Дзе: сустрэча ўдзельнікаў – ля Еўраопта па вул. Ціміразева, пляцоўка злева
За колькі: за так
Tirpitz Fest
Калі: 29 чэрвеня, 19.00
Сябры гарадзенскага музыкі Арцёма Сярдзюка, якога большасць ведае, як гітарыста гурта Deathbringer, збіраюць грошы, каб дапамагчы яму ў змаганні з хваробай. Дабрачынныя канцэрты праходзяць у розных гарадах і краінах – канцэрт у Гродне пройдзе 29 чэрвеня.
Дзе: Моладзевы цэнтр “Гродна”, вул. Савецкая, 9
За колькі: 20 000
Трэці этап аматарскага кубка Гродна па крос-кантры “Три версты”
Калі: 29 чэрвеня, 10.00
Гонка будзе праходзіць на зусім новай трасе ў Зарыцы (5 км ад рынку “Карона”). Для ўдзелу патрэбны толькі спраўны ровар і шлем. Непаўнагадовыя павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў. Пераможцы атрымаюць прызы ад спонсараў.
Дзе: сустрэча для тых, хто не ведае, дзе траса – ля крамы “Родны кут” у Зарыцы, з 10.00 да 10.30
За колькі: за так