Куды з’ездзіць летам з карысцю для сябе і грамадства?
Некрапалістычны летнік у Міры
Калі: 29 чэрвеня – 13 ліпеня
МГА “Гісторыка” запрашае на цікавы і нестандартны адпачынак у адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Удзельнікі летніка будуць дапамагаць нешматлюднай мясцовай парафіі ў расчыстцы кустоўя і бур’яну на Мірскіх каталіцкіх могілках ХІХ ст., а таксама каталагізаваць могілкі і ствараць мапу пахаванняў.
У праграме таксама цякл лекцый па некрапалістыцы, эпіграфіцы, методыцы апісання пахаванняў, а яшчэ экскурсіі і канцэрты.
Працоўны час: 6-7 гадзін у дзень , нядзеля – выходны.
Можна прыехаць на любы тэрмін.
Падрабязней: vk.com/lietnikmir
Кантакт: +375 29 913 13 88, historyka@gmail.com
Летнік “Крэва – 2014”
Калі: 7 – 20 ліпеня
МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў” запрашае на даволі шматпрофільны летнік у Крэва. У праграме воркшопы, паходы, абмеры і замалёўкі, кіно і лекцыі. Кажуць, што набор удзельнікаў скончыўся акурат 26 чэрвеня, але варта пацікавіцца магчымасцямі ўдзелу.
Падрабязней: vk.com/club71836263
Кантакт: +375 29 692 83 32, +375 33 351 56 18
Інтэграцыйны летнік “Круглае возера”
Калі: 14–31 ліпеня
“Твой стыль” ужо анансаваў гэты цікавы летнік на беразе возера непадалёк ад г. Плешчаніцы (Мінская вобласць).
На працягу 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі разам са здаровымi аднагодкамі будзе прымаць удзел у разнастайных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і карысна адпачываць. На гэты раз тэмай адукацыйнай праграмы будуць “Каштоўнасці”. Мерапрыемствы дапамогуць маладым людзям зразумець, як фарміруецца сістэма каштоўнасцяў чалавека, і якім чынам яна ўплывае на якасць яго жыцця. Акрамя того, удзельнікі навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі.
Патэнцыйных удзельнікаў чакае сур’ёзны конкурс, бо ахвотных заўсёды больш, чым ёсць месцаў. Апошні дзень падачы заявак – 4 ліпеня. Па-за конкурсам на летнік могуць патрапіць валанцёры.
Падрабязней: t-styl.info/archive/12777/
Кантакт: different-equal@mail.ru, +375 29 555 68 38
Летнік у Любчы
Калі: 15–28 ліпеня
Яшчэ адзін летнік ад студэнтаў-архітэктараў. Ужо 11 год валанцёры з усёй Беларусі без дапамогі дзяржавы адбудоўваюць Любчанскі замак. Цягам гэтых гадоў летнік стаў сапраўдны знакамітым, там працавалі валанцёры не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін.
Падрабязней: vk.com/lubcza2014
Кантакты: +375 25 957 44 45, +375 44 778 45 71
Летнік у Залессі на Берасцейшчыне
Калі: 21–26 ліпеня
Берасцейская арганізацыя “Дзедзіч” з 2008 года будуе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна “Еўрапейскі дом” і чарговы раз запрашае моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі далучыцца да працы.
Будучы “Еўрапейскі дом” гэта асяродак для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы. Цяпер дом ужо ў даволі высокай ступені гатоўнасці.
У межах летніку запланаваны: працы па 4 гадзіны ў дзень, сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі, канцэрты беларускіх музыкаў, вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам), экскурсія на памежную заставу, фаер-шоў ды шмат чаго іншага.
Дэдлайн падачы заяваў – 15 ліпеня.
Падрабязней: vk.com/zalesse_2014
Кантакт: dzedzich@tut.by, +375 29 724 21 16, +375 29 660 57 41
Паводле citydog.by