З медуніверсітэта звольнілі прафесара Алеся Астроўскага
Конкурс праводзіцца раз у пяць год і гэта звычайная працэдура, якая раней не стварала праблемных сітуацый. Гэтым разам, хаця нічога не прадвяшчала такога нечаканага выніку, а Астроўскі ўжо працаваў ва ўніверсітэце цэлых 34 гады, яму проста патэлефанавалі з аддзелу кадраў і паведамілі, што ён не прайшоў конкурс на замяшчэнне пасады прафесара, таму ён мае прыйсці і забраць працоўную кніжку. Размоваў з рэктарам або дэканам не было.
Як сказаў Алесь Астроўскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода ды Радыё Рацыя, ён стаў ужо восьмым выкладчыкам і чацвёртым прафесарам гарадзенскіх ВНУ, якога звольнілі. Ён лічыць, што матывам было яго выкладанне па-беларуску ды ў патрыятычным духу, а таксама цвёрдая грамадская пазіцыя.
Астроўскаму застаюцца яшчэ два з паловай гады да пенсіі, у яго трое непаўнагадовых дзяцей.