Конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў

|

Праект уяўляе сабой шэраг сустрэч з украінскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на працу з грамадзянскім актывізмам. У час мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена такім тэмам, як з’яўленне нізавых ініцыятываў, краўдсорсінгавыя механізмы, экспертнае валанцёрства, супрацьдзеянне інфармацыйнай вайне. Тэматыка сустрэч будзе дапоўнена ў выніку сумесных абмеркаванняў з адабранымі удзельнікамі.

 

Сустрэчы будуць праходзіць у фармаце ток-шоў з прамой трансляцыяй у анлайн-рэжыме праз інтэрнэт-канал аднаго з беларускіх навінавых парталаў.

 

Вам будзе цікава паўдзельнічаць у гэтым праекце, калі Вы:

 

– з’яўляецеся прадстаўніком грамадскай арганізацыі альбо беларускага СМІ;

– з’яўляецеся актыўным блогерам альбо карыстальнікам сацыяльных сетак з шырокім колам кантактаў;

– актыўна цікавіцеся ці непасрэдна працуеце з тэмамі, звязанымі з падзеямі ва Украіне;

– цікавіцеся тэмай краўдсорсінгу і грамадзянскага актывізму;

– валодаеце навыкамі аналітычнага мыслення і магчымасцю падзяліцца атрыманай інфармацыяй з беларускай аўдыторыяй (гатовы напісаць аналітычны альбо інфармацыйны матэрыял, арганізаваць мерапрыемства па выніках паездкі і г.д.);

– маеце жаданне актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы мерапрыемства, прапаноўваць тэмы для абмеркавання;

– ваш узрост ад 20 да 40 гадоў.

 

Калі Вы лічыце, што падыходзіце па пералічаным вышэй крытэрам, тады запаўняйце анкету па гэтай спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/1-2598r5CLywSUd5zpl11RndQPcIec-tTNH0Iq397aHU/viewform

 

Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі праекта.

 

Заяўкі прымаюцца да 23:59 8 ліпеня ўключна. Заяўкі будуць разгледжаны на працягу двух дзён пасля заканчэння прыёму.

 

Здымак nadiyaonoda.livejournal.com