МедыяЛета 2014: Гарачая прапанова для тых, хто хоча развіваць сябе і свой бізнес!

|

Курс “Фота-старт”

 

Вядучы курса: вядомы беларускі фотарэпарцёр, прызёр нацыянальнага конкурсу “Belarus Press Photo 2014” Аляксандр Саенка.

 

Заняткі па дзве гадзіны два разы на тыдзень (з хатнімі заданнямі), а таксама практычны трэнінг на вуліцы з разборам выкананых заданняў.

 

Прыкладны змест курса:

– Якія камеры і аб’ектывы патрэбныя для штодзённых здымкаў

– Асноўныя прынцыпы кадрыравання і кампазіцыі кадра

– Асаблівасці падрыхтоўкі лічбавых фотаздымкаў да друку і публікацый у інтэрнэце

– Здымка людзей на вуліцы (тэарэтычная частка)

– Здымка людзей на вуліцы (практычная частка)

– Вясельныя  і карпаратыўныя фотаздымкі

– Дзіцячыя і сямейныя фотаздымкі

 

Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.

 

Прыкладная дата пачатку курса – 21 ліпеня.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.

 

Курс “Відэа-драйв”

 

Вядучы курса: відэааператар з вялікім практычным досведам працы Андрэй Фралоў.

 

Заняткі па дзве гадзіны адзін-два разы на тыдзень, спалучаныя з практыкай і разборам выкананых заданняў, а таксама практычны трэнінг на вуліцы з разборам выкананых заданняў.

 

Прыкладны змест курса:

– Прафесія аператар: паміж тэхнікай і мастацтвам. Мова экрана. Асаблівасці фотаздымкі

– Відэакамера і кампутар. Праграмнае забеспячэнне. Паняцце мантаж. Віды і прынцыпы мантажу. Карцінка і гук

– Віды здымкі. Паняцці: кадр, план, ракурс. Падача відэаматэрыялу сюжэтаў. Віды і прызначэнні планаў

– Тэорыя распаўсюджвання святла. Асаблівасці чалавечага зроку. Адчуванні і ўспрыняццё. Святлавая тэмпература

– Спецэфекты ў праграме Adobe Premier, карэкцыя святла і колераў

– Асвятленне, сродкі і віды асвятленя

– Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі. Наменклатура аптычных прыбораў для відэавытворчасці

– Розныя віды відэакамер. Прызначэнні, характарыстыкі

 

Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.

 

Прыкладная дата пачатку курса – 21 ліпеня.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.

 

Курс “Карысная інфаграфіка”

 

Вядучыя курса: дасведчаныя журналісты і трэнеры па інфаграфіцы і візуалізацыі дадзеных Вітаўт Руднік і Аляксей Шота.

 

Два інтэнсіўныя трэнінгі ў выходныя дні, за час якіх вы авалодаеце мноствам карысных і бясплатных інструмантаў для прасоўвання свайго бізнесу і сваіх ідэяў, для самаразвіцця і самаадукацыі.

 

Прыкладны змест курса:

– Прасоўванне бізнесу і сваіх ідэй з дапамогай інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных

– Стварэнне інтэрактыўных мапаў

– Стварэнне інтэрактыўных візітовак (фірмы, праектаў, падзеяў і г.д.)

– Стварэнне інтэрактыўных ліній часу і календароў

– Бясплатныя сервісы для стварэння анімаваных ролікаў і прэзентацый

– Інструманты Google Drive (стварэнне інтэрактыўных прэзентацый, форм, інфаграфікі)

– Простыя і бясплатныя інструманты стварэння інфаграфікі

 

Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.

 

Прыкладныя даты трэнінгаў у межах курса – 26-27 ліпеня, 2-3 жніўня.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.

 

Умовы ўдзелу ў курсах:

 

Для ўдзелу ў любым з курсаў неабходна да 18.07 запоўніць кароткую электронную форму заяўкі.

 

Кошт кожнага з курсаў – 1 100 000 руб.

 

Першыя тры чалавекі, якія запішуцца на кожны з курсаў, атрымліваюць зніжку ў памеры 20%.

 

Асобы, які запішуцца на два курсы, атрымаюць зніжку ў 25%.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 029 587 43 90