Да 70-годдзя аперацыі “Вострая Брама”: выстава ў консульстве і дыскусія польскіх і беларускіх гісторыкаў пра Армію Краёву ў Беларусі
Выстава адкрыецца ў 18.00 у кіназале консульства (вул. Будзёнага, 48а).
У дыскусіі пад назвай “Армія Краёва ў Беларусі: праблемы даследавання і ацэнкі дзейнасці” прымуць удзел прафесары Універсітэту ў Беластоку Войцех Сляжыньскі і Адам Даброньскі, прафесар Аляксей Літвін з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук у Мінску, а таксама шэф-рэдактар часопіса ARCHE, кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч. Мадэратар дыскусіі – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Гродна).
На здымку: жаўнеры АК і Чырвонай арміі сумесна патруліруюць вуліцы Вільні, 12.07.1944
Здымак NAC