Ахвярамі залевы ў Гродне сталі птушкі ў заапарку

|

Птушак, які знаходзіліся ў птушніку на зямлі, накрыла хваля вады.

 

У час залевы на горад вылілася больш за палова месячнай нормы ападкаў. 

 

У гарвыканкаме зараз працуе штаб па ліквідацыі наступстваў дажджу.

 

Дарожныя службы імкнуцца як найхутчэй аднавіць рух на пашкоджаных вадой дарогах.

Актыўныя працы ідуць на вул. 17 Верасня, дзе пад зямлю праваліўся кавалак дарогі. Фота вышэй: Mark Harl

Аднаўляецца праца цахоў “Азота”, якая таксама была прыпыненая з-за пагрозы падтаплення.

 

А тым часам гарадзенцы пачалі выкладаць у інтэрнэт аматарскія відэа, зробленыя ў час залевы.