У Гродзенскай вобласці з’явяцца платныя дарогі
Брамкі сістэмы BelToll у ваколіцах Брузгоў, Гродна, Скідзеля і Шчучына былі ўсталяваныя ўжо нейкі час таму. Фрагмент Гродна-Шчучын стане ўжо другім платным участкам на трасе М6.
Электронная сістэма аплаты за праезд BelToll пачала працу год таму, 1 жніўня 2013. Замежнікі (за выключэннем грамадзян краін Мытнага саюза), а таксама грузавыя машыны масай больш за 3,5 тоны павінны аплачваць праезд па платных дарогах. Гэта робіцца з дапамогай адмысловай прылады, якую кіроўца можа атрымаць пад залог у пункце абслугоўвання BelToll. Аплата здымаецца аўтаматычна пра праездзе праз брамку. У час чэмпіянату па хакеі, што праходзіў вясной у Мінску, платныя дарогі часова зноў сталі бясплатнымі для замежнікаў.
З нагоды пашырэння сістэмы, адкрыюцца і новыя пункты абслугоўвання на Гарадзеншчыне: у Ашмянах (траса М7, 69-ы км, АЗС №10 Юнайтэд Компані), у Шчучыне (траса M6, АЗС №23 Беларуснафта) і ў Гродне (вул. Панямунская, 2е).
Да нядаўняга часу мапа платных дарог Беларусі выглядала так. Цяпер на ёй з’явяцца новыя фрагменты.