Найбольш і найменш папулярныя спецыяльнасці ў гарадзенскіх універсітэтах у 2014 годзе (інфаграфіка)

|

Пяць найвышэйшых конкурсаў сярод гарадзенскіх ВНУ – на спецыяльнасцях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Конкурс на папулярныя спецыяльнасці тут складае ад 3,3 да 4,8 чалавека на месца. Самая папулярная спецыяльнасць – графічны дызайн, дзе на пяць бюджэтных месцаў прэтэндуюць 24 абітурыенты.

Пры гэтым ГрДУ гатовы з радасцю прыняць усіх абітурыентаў, якія пагодзяцца плаціць за адукацыю.

 

Найменш папулярныя спецыяльнасці мы знайшлі ў аграрным унівесітэце. Там за кошт бюджэта гатовыя вучыць у два разы больш людзей, чым ёсць жадаючых.

У графік не трапіла спецыяльнасць “аграхімія і глебазнаўства”, бо туды наогул ніхто не падаў заявы. Таксама малапапулярныя матэматыка, эканамічная кібернэтыка і іншыя падобныя спецыяльнасці ў ГрДУ – туды падалося толькі крыху больш за аднаго чалавека на месца.

 

Нашу інфаграфіку з усімі лічбамі конкурсу, бюджэтных месцаў і пададзеных заяваў на ўсе спецыяльнасці гарадзенскіх ўніверсітэтаў глядзі на ManyEyes (націсніце на карцінку ніжэй). Патрэбная актуальная версія Java на камп’ютары!

align=”” width=”515″ height=”281″ >

Калі казаць пра колькасць пададзеных заяваў толькі ў ГрДУ, то найбольш абітурыентаў падалі дакументы на спецыяльнасці “сучасныя замежныя мовы” і “лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” – 110 чалавек, а таксама на фізічную культуру – 101 чалавек.

 

Сярэдні конкурс па ўсіх трох універсітэтах Гродна складае 1,9 чалавека на бюджэтнае месца. Дарэчы, прыкладна такі конкурс на папулярныя спецыяльнасці ў Медычным універсітэце, дзе на 465 месцаў на ўсіх спецыяльнасцях прэтэндуе 777 чалавек.