Сёлетні веламарафон “Суседзі” ўсталюе чарговы рэкорд наведвальнасці

|

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў спаборніцтвах удзельнічала “толькі” 475 чалавек.

 

Арганізатары абяцаюць, што будзе чым заняцца не толькі ўдзельнікам марафону, але і іх спадарожнікам ды проста цікаўным – у базавым лагеры будуць адбывацца мерапрыемствы паралельныя марафону. Гэтак, пройдзе дзіцячы заезд для самых маленькі (трэба мець свой двух- ці трохколавы ровар або самакат), дзіцячыя экалагічныя майстэрні ад “Зялёнай сеткі”, а таксама канцэрт рок-гурта “Прощай, привычка”. Для гледачоў ёсць магчымасць арганізаваць таксама дадаткова платную (15 000) аўтобусную экскурсію па ваколіцах.

 

Што тычыцца праграмы для ўдзельнікаў марафону, то, як і ў мінулыя разы, вызначаны тры трасы: марафон даўжынёй 58 км, паўмарафон — 37,8 км, а таксама міні-марафон — 9,3 км.

 

Самая кароткая дыстанцыя разлічаная на дзяцей, а таксама на тых, хто ўпершыню прымае ўдзел у такім мерапрыемстве і не надта часта катаецца на ровары.

 

Паўмарафон разлічаны на дзяцей ад 12 год і больш дасведчаных велааматараў, для якіх паездкі па палях і лясах – не навіна.

 

Найдаўжэйшая дыстанцыя гэта заданне для раварыстаў старэйшых за 16 год, падрыхтаваных у ранейшых даўгіх паездках.

 

Траса паўмарафона і марафона разлічаныя на горныя або гібрыдныя ровары, а вось з класічнымі гарадскімі большасць трасы ўдзельнікі будуць вымушаныя ісці пешкі. Агулам распрацоўшчыкі маршрутаў лічаць, што трасы атрымаліся не самыя простыя.

 

Маршруты будуць пазначаныя на тэрыторыі адмысловымі знакамі: стрэлкамі, таблічкамі з інфармацыяй пра больш небяспечныя ўчасткі, знакамі няправільнага накірунку руху і іншымі.

 

Дабрацца ў базавы лагер можна будзе арганізавана адмысловымі аўтобусамі з Гродна. Яны ад’едуць з аўтавакзала ў 8.00, а назад з лагера – у 18.30 і 20.00. Кошт білета – 22 800 рублёў з чалавека.

 

Праграма спаборніцтваў:

 

09:00 – 11:00 перадстартавая рэгістрацыя;

11.50 – адкрыццё спаборніцтваў, перадстартавы брыфінг;

00:00 – старт дыстанцыі марафона;

12:05 – старт дыстанцыі паўмарафона;

12:10 – старт дыстанцыі міні-марафона;

16:30 – закрыццё фінішу;

17:00 – узнагароджанне, закрыццё спаборніцтваў.

 

Усе падрабязнасці пра веламарафон “Суседзі 2014” шукайце на сайце velogrodno.by