Фотарэпартаж: фестываль SunDay Autogrodno.by 2014

Фестываль ужо другі год мае статус міжнароднага, бо ў ім удзельнічаюць госці з Літвы, Польшчы і Расіі. Беларускіх удзельнікаў таксама вельмі шмат. У праграме не толькі прэзентацыі аўто і ўзнагароджванне ўладальнікаў найлепшых з іх, але і моманты не звязаныя з аўтамабільнай тэматыкай: напрыклад, выступ гіравіка Вячаслава Хараненкі ці музычная праграма з удзелам гуртоў J:МОРС і Drum Ecstasy.

 

“Твой стыль” паразмаўляў з некаторымі ўдзельнікамі фестывалю.

 

Віктар прыехаў сюды на старой Волзе, якой ужо 54 гады. “Знайшоў я яе выпадкова. На  хутары ў сталай жанчыны стаяла машына. Я забраў яе, зрабіў касметычны рамонт і вось зараз гэта машына вартая ўдзелу ў міжнародным фестывалі. Часта важу на ей розныя вяселлі. Таму гэты аўтамабіль прыносць радасць не толькі мне, але і іншым”.

 

Андрэй са сваімі сябрамі прыехаў з Брэста на Trabant-601 1964 года выпуску. “Я першы раз удзельнічаю ў аутамабільным фестывалі, і вельмі ганаруся сваёй працай. Гэта машына – падарунак ад маіх бацькоў. Машына была ў непрацоўным стане ,усё неабходнае ў ей я зрабіў сам. Зараз яна прыносіць мне вялікую радасць і гонар. Увогуле, сам фестываль мне вельмі спадабаўся, шмат цікавых аўтамабіляў, конкурсаў, вясёлая праграма”.

 

Раман Бармэнаў прыехаў на Крайслеры 1930 года. “Аднаўляць старыя мышыны гэта маё хобі. Я не першы год удзельнічаю ў такіх фестывавалях, толькі з іншымі аўтамабілямі. Гэтую машыну чакала поўная перапрацоўка. Я апусціў дах, набыў і ўстанавіў новы больш моцны рухавік. Праца заняла шэсць месяцаў і зараз яна вось у такім выглядзе”.

 

Таксама ў фестывалі прымаў удзел знакаміты гарадзенскі рэтра-аўтаклуб, старшынёй якога з’яўляецца Сяргей Вітольдавіч Мукасей. Зараз гэты клуб мае ў наяўнасці 12 машын.

 

На свяце пабываў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.