Фотарэпартаж: фестываль SunDay Autogrodno.by 2014
Пяты аўтамабільны фестываль SunDay сабраў на старым аэрадроме пад Гродна сотні машын і тысячы гледачоў. Нягледзячы на спёку, гледачы ахвотна блукалі паміж шэрагаў амерыканскіх, нямецкіх ды савецкіх рэтра-аўто, назіралі за выступамі пазадарожнікаў ды фатаграфаваліся з цюнінгаванымі прыгажунямі маскоўскіх кампаній, у тым ліку з выдатнай Chevrolet Camaro.