Што незаконнага ў слонімскай Школе маладога журналіста?
У дакуменце адзначаецца, што заняткі з моладдзю праводзіліся “незаконна”:
– Пад “незаконнасцю” разумелася выкарыстанне неадпаведнага памяшкання – заняткі мы праводзілі ў кватэры, і тое, што я нікога не ўпаўнаважваў аб правядзенні “Школы маладога журналіста”, хоць я не абавязаны гэта рабіць, – патлумачыў “Твайму Стылю” Алесь Масюк.
З просьбай “разабрацца” са “Школай маладога журналіста” звярнуўся ў пракуратуру мясцовы аддзел адукацыі. Яшчэ ў красавіку супрацоўнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце ўпраўлення адукацыі Слоніма Максім Маслоў наведваў заняткі Школы.
– Адмаўляцца да правядзення “Школы маладога журналіста” мы не будзем, – сказаў Алесь. – Паспрабуем знайсці іншае памяшканне і ўзгадніць з аддзелам адукацыі.
Здымак паводле www.svaboda.org