Выстава Наталлі Клімовіч “Зацьменне” адкрыецца ў галерэі “Крыга” 5 жніўня

|

“Зацьменне – астранамічная сітуацыя, пры якой адно нябеснае цела заступае святло ад другога нябеснага цела” (Wikipedia)

 

Сонца і месяц з даўніх часоў мелі для чалавека сакральны сэнс. Моц гэтых аб’ектаў лічылася надзвычайнай – даваць і забіраць жыццё. Зацьменне палохала і заварожвала сваёй незвычайнасцю. А час зацьмення мог стаць лёсавызначальным. Сёння чалавек не надае надзвычайнай увагі гэтай астранамічнай з’яве. І зацьменне ўжываецца ў алегарычным сэнсе, як нешта, што характэрызуе ўнутраны стан чалавека, яго дзівачныя ўчынкі… Што такое зацьменне? Наталля Клімовіч разважае над гэтым пытаннем у сваёй жывапіснай серыі “Зацьменне”.