Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў шукае новыя ініцыятывы
Асноўныя перавагі Фонду:
– Адсутнасць дэдлайн-мадэлі для падачы заявак. У адрозненні ад большасці рэсурсных цэнтраў мы прымаем заявы ўвесь год і ў вас няма неабходнасці спяшацца з афармленнем заяўкі да пэўнай даты. Як падаць заяўку, чытайце тут.
– Адсутнасць фармальнага падыходу. Падаць заяўку можа любы грамадзянін, грамадская ініцыятыва ці арганізацыя.
– Спрошчаны парадак звароту. Галоўнае для нас – ідэя і матывацыя таго, хто падае заяўку, а не лагічнасць праектнай прапановы. Для пачатку супрацоўніцтва без залішняй працы з паперамі Вам дастаткова даслаць нам ідэю.
– Кансультатыўная падтрымка. Пры афармленні самых годных з праектных ідэй у паўнавартасны праект супрацоўнікі Фонду заўжды радыя дапамагчы вам. Знаходзіць натхненне для сваіх праектаў можна на старонцы, дзе мы сабралі для вас лепшыя рэальныя гісторыі ініцыятыў у Беларусі.
Фонд быў заснаваны напрыканцы 2009 года для садзейнічання прагрэсіўнай трансфармацыі беларускага грамадства праз развіццё лакальных грамадскіх ініцыятываў. Ён аб’ядноўвае намаганні цэлага шэрагу міжнародных некамерцыйных арганізацый з вялікім досведам працы ў Беларусі. За час свайго існавання Фонд разгледзеў больш за 350 праектаў беларускіх няўрадавых арганізацый і ініцыятываў, з якіх было падтрымана больш за 50.