Супертэхналагічнае маніпулятарства каровамі
Цэлую ферму кароў СВК “Коммунар-Агро” абслугоўваюць аўтаматычныя робаты-даяркі – металічныя робаты-маніпулятары. Па словах інжынера-наладчыка Ігара Язэпчыка, аператар мусіць на 15-20 хвілін прыйсці на ферму, паглядзець параметры на кампутары, прасачыць за здароўем жывёл. Калі ёсць хворыя, паведаміць пра гэта ветэрынару. Каровам сучасныя тэхналогіі спадабаліся – яны самі становяцца ў чаргу да электроннага даільнага апарата. Як ўдалося гэта “патлумачыць” жывёлам – не павемляецца.
Старшыня СВК “Коммунар-Агро” Валеры Кавальчук лічыць, што галоўная перавага новага абсталявання ў тым, што жывёлы дояцца кругласуткава – няма праблемы, як своечасова і правільна падаіць кароў. Калі карове ўжо час аддаць малако – яна падыходзіць да апарата.
Па словах мясцовых спецыялістаў, малако з той фермы ідзе ў халадзільныя камеры толькі самай высокай якасці – класа “Экстра”. Да таго ж электронны блок падчас даення вызначае якасць малака і размяркоўвае яго па ёмістасцях.
Для Беларусі такая тэхналогія пакуль што зусім новая – такія фермы ёсць на Віцебшчыне і Наваградчыне. Але абяцаюць, што суперфермы да канца году з’явяцца ў кожным рэгіёне.
Паводле ctv.by