У жыхара Верцялішак канфіскавалі 25 кг насвая

|

Падчас праверкі кватэры маладога чалавека ў Верцялішках, было знойдзена 25 кг насваю – паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

 

На сённяшні дзень насвай не лічыцца наркотыкам, але моцна ўздзейнічае на псіхічнае здароўе. Магчыма, у хуткім часе за распаўсюд насваю увядуць угалоўную адказнасць. 

 

Зараз гандляроў насваю затрымліваюць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. 

 

Жавальны табак насвай робяць з гашанай вапны, попелу, вярблюжага кізяка, клея і іншых рэчываў – піша БЕЛТА

 

21 жніўня ў жанчыны на кватэры ў раёне Вішнявец канфіскавалі 1,7 кг насваю.