Моладзевы Кірмаш Еўрапейскіх Магчымасцяў пройдзе ў Гродне

|

На кірмашы можна будзе ў цікавай форме даведацца пра розныя еўрапейскія магчымасці для беларускай моладзі з вуснаў тых, хто ўжо паўдзельнічаў у падобных праектах.

 

Асноўныя тэмы:

– новая праграма Erasmus+,

– валанцёрства за мяжой (ЕВС),

– навучанне за мяжой,

– падтрымка еўрапейскіх валанцёраў у Гродне (ментар, моўны інструктар, каардынатар),

– моладзевыя абмены, трэнінгі, лідарства.

 

На аўкцыёне праектаў ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” па праграме  Erasmus+, які адбудзецца ў канцы сустрэчы, удзельнікі змогуць далучыцца да ініцыятыўных груп праектаў і прапанаваць уласныя ідэі.

 

Месца і час:

Cуботa, 13 верасня,  17.00, бар “Пелікан” (Ціміразева 11, будынак заапарка).

Уваход на сустрэчу вольны, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя тут.

 

***

 

“Еўрапейскі міжкультурны фестываль” – гэта штогадовы форум для прасоўвання ведаў і развіцця культурнай дыпламатыі паміж людзьмі з краін Еўрасаюза і “Усходняга партнёрства”. Арганізатары фестывалю: “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), АУ “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск, Беларусь) і Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд “Ідэя” (Мінск, Беларусь).

Поўная праграма фестывалю тут.