Афрыканскія студэнты будуць пад пільным кантролем гарадзенскіх медыкаў

|

Выпадкі смерці ад гэтай хваробы выяўленыя і ў Нігерыі, адкуль у Гродна на вучобу ў Гродна прыедзе 165 студэнтаў.

 

Тут яны абавязаны будуць на працягу трох тыдняў (толькі працягваецца інкубацыйны перыяд хваробы) наведваць медыкаў, якія будуць назіраць за станам здароўя замежных студэнтаў.

 

Вірус Эбола з’яўляецца рэдкай, але амаль невылечнай хваробай – памірае да 90% людзей, якія захварэлі.

Расейскія журналісты падрыхтавалі інфаграфіку пра смяротную хваробу. Крыніца: www.metronews.ru

 

На гэты момант хвароба ўжо стала прычынай смерці 1,5 тыс. чалавек у краінах Афрыкі.

 

Апошнія тыдні ўсё часцей фіксуюцца выпадкі, калі людзей з сімптомамі, падобнымі на ліхаманку Эбола, шпіталізуюць у краінах Еўропы.