Стань ментарам для замежнага валанцёра ў Гродне!
Падчас двух вечаровых сустрэч абмяркуем:
– месца ментара ў EVS праекце
– ролю і якасці добрага ментара
– стадыі развіцця адносінаў паміж ментарам і валанцёрам
– стылі камунікацыі і пастаноўкі мэт
– культурніцкі шок і як дапамагчы яго пераадолець
– чаму добра быць ментарам
+ усё іншае, што будзе вам цікава і карысна
Маладыя людзі, якія пройдуць трэнінг, будуць запрошаны ў якасці ментараў для ЕВС валанцёраў ГА “Цэнтар “Трэці Сектар”.
Сустрэчы адбудуцца ў панядзелак і аўторак 8 і 9 верасня, а 18.00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63
Мовы трэнінгу – беларуская, ангельская.
Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя ЕВС каарднытары, ментары, былыя ЕВС-валанцёры.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна тут, удзел у трэнінгу бескаштоўны.
ЕВС – Еўрапейская Валанцёрская Служба (European Voluntary Service), адзін з відаў адукацыйнай мабільнасці ў праграме Еўрасаюза “Erasmus+”, дзякуючы якому маладыя людзі з краін Еўрасаюза і Партнёрскіх краін (у тым ліку з Беларусі) могуць стаць валанцёрамі ў іншай краіне на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. Праца можа быць накіравана на розныя сферы (адукацыя, людзі са спецыяльнымі патрэбамі, моладзь, экалогія, інш.). ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” прымае і дасылае ЕВС валанцёраў з 2007 года.
ЕВС ментар – мясцовы валанцёр, які дапамагае замежнаму ЕВС валанцёру адаптавацца да жыцця ў іншай краіне і дапамагае яму накіроўваць і ацэньваць працэс уласнай нефармальнай адукацыі падчас праекта.