Фасады шматпавярховікаў у Гродне размалююць мастакі-графіцісты
Пры наяўнасці дадатковай фундатарскай падтрымкі каманда будзе здольная прывезці некалькі замежных мастакоў.
Зараз эскізы ўзгадняюцца. Алег Ларычаў, ініцыятар арт-акцыі, падзяліўся чарнавымі накідамі і адзначыў, што на фасадах яны будуць успрымацца інакш. Аднак падчас працы, паведаміў ён, мастакі звычайна дадаюць у свае працы новыя дэталі.
За два тыдні ўдзельнікі павінны выбраць адпаведныя будынкі, знайсці падтрымку для пакупкі фарбы і арэнды пад’ёмнікаў, узгадніць эскізы графіці з гарадской адміністрацыяй. Ва ўсім горадзе будуць абраны шэсць фасадаў дамоў і некалькі тэхнічных збудаванняў.
Эскізы для Гродна:
На першым фота – адзін з вынікаў праекта ў Гомелі.