Фасады шматпавярховікаў у Гродне размалююць мастакі-графіцісты
Па Беларусі працягвае вандраваць стрыт-арт праект Must Act – Must Art, які сваёй мэтай аб’явіў легальнае ўпрыгожванне будынкаў з дапамогай графіці. Пасля Магілёва, Гомеля, Баранавіч і Рагачова, у верасні мастакі з Пінска, Рэчыцы, Ліды, Оршы, Мінска, Брэста і Віцебска накіруюцца ў Гродна.