Цэнтральныя паралелі

У адносна новых гарадах – напрыклад Салігорску ці Светлагорску – выгляд цэнтру істотна адрозніваецца ад выгляду самага «сэрца» старажытных гарадоў. Гродна – амаль адзіны ў Беларусі, які (не гледзячы ні на што!) яшчэ захоўвае водар сталага аблічча цэнтральных вуліц.

Ахайна «прычасаныя і прылізаныя» новыя мікрараёны дазваляюць жыхарам даволі камфортна існаваць у тыповым гарадскім асяроддзі. А што адбываецца ў дварах шматпавярховых дамоў, якія стаяць у цэнтры гораду? Ці задаволены гродзенцы жыццём пад «сардэчны» грук Гродна? Пра гэта мы і паспрабавалі даведацца.

Марына Тарашкевіч, пенсіянерка: Жыву ў доме, у якім знаходзіцца крама «Баторыя», ужо больш за дваццаць гадоў. На мой погляд, пасля рэканструкцыі плошчы жыць стала лепш: у вокны паставілі шклопакеты… На плошчы адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, і мне, каб паглядзець, не трэба ісці ў натоўп людзей. Іду на балкон – і вось я ўжо ў цэнтры падзей.

Валерый Нямойтаў: Пасля рэканструкцыі Савецкай плошчы від з акна, лічу, змяніўся ў лепшы бок: я магу глядзець не на запушчаны сквер, а на ўпрыгожаны прастор. А ў двары каля дома нічога не змянілася, акрамя таго што дзе-нідзе паклалі новы асфальт… І яшчэ адна заўвага: пад час вялікіх мерапрыемстваў, у дварах з’яўляюцца стройныя шэрагі біаяуалетаў.

>

Кацярына Кавальчук: Жыву ў двухпавярховым будынку на вуліцы Урыцкага. У апошні час жыццё перастала быць жыццём. Прыбіральня на вуліцы, гарачая вада (калі такая з’яўляецца раптам) крыху цяплей за халодную. Усе сцены ў расколінах, сорамна гасцей запрасіць!

Вялікая колькасць апытаных людзей адмоўна адносіцца да крытыкі, якая гучыць на конт рэканструкцыі Савецкай полшчы: «Калі-небудзь усё роўна прышлося б мяняць аблічча плошчы. Зараз на месцы старога скверу з’явіліся прыгожыя клумбы і маладыя дрэвы. Праз дзесяць гадоў яны падрастуць, і выгляд плошчы будзе ўвогуле выдатным. А што тычыцца гарадской Ратушы, то яе, вядома, трэба было аднавіць. Гэта быў бы самы выдатны варыянт рэканструкцыі».

І на прыканцы некалькі фотаздымкаў выгляду цэнтру Гродна мінулага і сучаснага:

            

Выгляд на Стары мост з левага берага

                         

Выгляд на Стары мост з вуліцы Дарвіна

            

Танк на Савецкай плошчы 2009 год

            

Фантан на Савецкай плошчы 1959 год

 

Палац тэкстыльшчыкаў

 

Фарны касцёл Вуліца Кастрычніцкая

                         

Дом купца Мураўёва

             

Палац Піянераў (зараз з гэтага боку палац схаваўся за дрэвамі, якія выраслі за некалькі дзесяцігоддзяў. Таму фатаграфаваць яго ў тым жа аб’ёме было не мэтазгодна)

Фота аўтара (вядома, злева)